Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.10.2023

Дзень памяці Уладзіслава Іосіфавіча Нядзведскага традыцыйна адзначылі 17 кастрычніка ў нашай гімназіі.

17 кастрычніка ў Мікашэвіцкай гімназіі традыцыйна адзначылі Дзень памяці Уладзіслава Іосіфавіча Нядзведскага, чыё імя з гонарам носіць установа адукацыі. Дзякуючы славутым гасцям, якія адгукаюцца і прымаюць удзел у літаратурна-музычнай вечарыне, дзень памяці набывае асаблівае гучанне і застаецца ў памяці вучняў і настаўнікаў на доўгі час. І сённяшні дзень не стаў выключэннем. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел пісьменнік Васіль Жуковіч; пісьменнік, журналіст, краязнаўца Таццяна Васільеўна Канапацкая; унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міхайлаўна Міцкевіч; унучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч.