Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.02.2020

Пярвічная арганізацыя ГА БРСМ Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага папоўнілася новымі членамі

13 лютага ў гімназіі прайшло мерапрыемства, прысвечанае ўрачыстаму ўручэнню членскіх білетаў ГА БРСМ нашым гімназістам. Для прыняцця вучняў у арганізацыю Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі нашу ўстанову адукацыі наведала першы сакратар Лунінецкага РК ГА БРСМ Шостак Ірына Віктараўна. Ірына Віктараўна таксама пазнаёміла вучняў з палітыкай арганізацыі і павіншавала з атрыманнем білетаў. Мерапрыемства скончылася музычным падарункам ў выкананні вучаніцы 10 класа Трухановіч Дар'і - патрыятычнай песняй "За Беларусь".

На сённяшні дзень членамі БРСМ з’яўляецца 41 навучэнец гімназіі. Яны прымаюць актыўны ўдзел у гімназічных, раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Дарагія гімназісты, няхай кожны з вас будзе годным грамадзянінам сваёй краіны і актыўным будаўніком квітнеючай Беларусі.