Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.10.2018

Літаратурная сустрэча ў гонар памяці  У. І. Нядзведскага

17 кастрычніка 2018 года ў сценах гімназіі адбылася чарговая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі, прысвечаная памяці вядомага беларускага літаратара Уладзіслава Нядзведскага, імя якога з 2005 года носіць Мікашэвіцкая гімназія.

Пачалося мерапрыемства  выступленнем гімназістаў.Увазе прысутных быў прапанаваны літаратурны мантаж у выкананні вучняў 9 класа на верш “Я помню ўсё” У.Нядзведскага.

Вядучыя (вучні 10 класа Бурык Алеся і Здрок Анатоль) у вершаванай форме правялі экскурс па асноўных  момантах жыцця і творчасці пісьменніка-земляка.

 

Прагучалі вершы Уладзіслава Іосіфавіча ў выкананні Войткуса Івана (7 клас) і Мацукевіч Аліны (8 клас).

Кожны год літаратурна-музычныя імпрэзы, падрыхтаваныя творчым калектывам вучняў гімназіі, не абыходзяцца без музычных кампазіцый на словы У.Нядзведскага. Сёння прагучаў чарговы дэбют у выкананні вучняў 11 класа Пуцель Анастасіі і Цярэні Уладзіміра, якія паклалі на музыку верш “Сасна”.

Пасля музычнай часткі адбылося ўзнагароджванне вучняў, што праявілі свае здольнасці ў прыгожым пісьменстве. Так прэмію імя У.І.Нядзведскага атрымала вучаніца 11 класа Дзедзіна Анастасія. Граматамі і салодкімі прызамі  былі адзначаны Войткус Іван (7 клас), Кароткая Мілена і Штурма Аляксандра (8 клас).

 

Пасля дырэктар гімназіі Высоцкі С.П. запрасіў для выступлення на сцэну шаноўных гасцей-літаратараў. Сваімі творамі пра малую радзіму падзяліўся пісьменнік і перакладчык  Васіль Жуковіч. Ліхтаровіч Георгій Леанардавіч, беларускі фотамастак, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, прачытаў свае “ліхтарынкі”, падзяліўся творчымі здабыткамі. Сапраўдны міні-канцэрт падараваў прысутным Алесь Камоцкі, бард, песеннік, паэт, які проста зачараваў залу рамансамі ў асабістым выкананні.

Прагучала прывітальная прамова да ўсіх прысутных краязнаўцы і журналіста з газеты “Інфарм-прагулка” Вадзіма Жылко, а таксама лунінецкага пісьменніка Мікалая Ільючыка.

 

Вялікую ўдзячнасць гасцям за праяўленую ўвагу да мерапрыемства выказаў дырэктар гімназіі С.П. Высоцкі. Цёплая сустрэча ў сценах навучальнай установы кранула і ўсхвалявала ўсіх. Акрамя таго, у прысутных была магчымасць набыць зборнікі літаратурных твораў, што прывезлі з сабой госці са сталіцы, а  таксама ўзяць на памяць аўтографы ў мастакоў слова.

Пачэсная справа ўшанавання памяці пісьменніка-земляка У. Нядзведскага будзе працягвацца і далей, бо без прошлага не будзе будучыні. Вучні і настаўнікі гімназіі вельмі ўдзячныя Людміле Васільеўне Несцяровіч (бібліятэчнаму дзеячу з Мінска), якая штогод дапамагае арганізоўваць літаратурныя сустрэчы, што так кранаюць душу, далучаюць да беларускай мовы і літаратуры не толькі дзяцей, але і дарослых.

Дзверы гімназіі  заўсёды адчынены для творчасці, ініцыятывы, новых адкрыццяў.