Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.04.2016

Сустрэча з творчымі людзьмі

Добрай  будзе  тая  хата,  дзе  гасцям  заўсёды  рады,так гаворыць народная мудрасць.  Заўсёды  рады  гасцям  і  ў  нашай гімназіі імя У.І.Нядзведскага.  Дзверы  яе  адчынены  для  добрых,  шчырых, таленавітых  людзей.  Здавалася б,  чым  можа  сёння  здзівіць,  зацікавіць  слова  паэта,  сустрэча  з  ім,  калі  вакол   інтэрнэт-прастора…  Ды  не,  жывую  гутарку  не  заменіць  ніякі  Facebook.   Гэта  яшчэ  раз  пацвердзіла  сустрэча  з  паэтам Міхасём Скоблам і салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццянай Грыневіч-Матафонавай,якая адбылася  18 красавіка ў сценах Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага.  Такія спатканні  з творчымі  людзьмі  сталі   ў  нас добрай  традыцыяй.  Адкрыў сустрэчу дырэктар Сяргей Высоцкі. Ён шчыра вітаў гасцей і перадаў слова Канапацкай Таццяне Васільеўне, якая прадставіла  творцаў з Мінску.

Міхась Скобла наш  часты  госць.   Да гэтага ён двойчы наведваў гімназію.  Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991), працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Аўтар кніг паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994), «Нашэсце Поўні» (2000), кнігі літаратурных пародыяў «Розгі ў розніцу» (1993), зборніка вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998), кнігі гістарычных нарысаў «Дзярэчынскі дыярыюш»,  “Акно для матылькоў” і інш. Cкладальнік анталогій беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003) і сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакрая» (2008).

І вось ён зноў завітаў у Мікашэвічы. Падчас  сустрэчы  гучалі самабытныя,  напоўненыя  розумам  і  пачуццямі вершы.  Прыемна  было  атрымаць  у  падарунак  кнігі  непасрэдна  ад  самога  аўтара.  Ніхто  не  спяшаўся  разыходзіцца.  Дзеці  задавалі  пытанні  гасцям.  Бачна  было,  што  вершы  знайшлі  водгук  у  сэрцах  вучняў.   На развітанне Міхась Скобла напісаў  пажаданне:

 “Вучням Мікашэвіцкай гімназіі - хай матылькі радасці і любові часцей залятаюць у Вашы вокны!"

А  вось  з Таццянай Грыневіч-Матафонавай мы  сустрэліся ўпершыню.    Свой выступ яна пачала з песень на словы беларускіх паэтаў: У.Дубоўкі “ О Беларусь, мая шыпшына”, М.Багдановіча “Зорка Венера” , “Па над белым пухам вішняў”. Уся  зала  слухала яе з захапленнем, голас Таццяны гучаў зычна і мілагучна. Пасля выступлення яна распавядала пра сябе і свайго сына, якому дапамагала  ў вывучэнні праграмных вершаў беларускіх паэтаў,  а потым вырашыла дапамагчы  ўсім настаўнікам і вучням  беларускіх школ і выдала некалькі альбомаў  з песнямі і вершамі паэтаў Беларусі  (“Няма прыгажэй ад маёй Беларусі”, “Сотня вершаў”, “ Пасьпеўкі”, “Альбомы школьных песень”, “Дзіцячы альбом”, “Кветка шыпшына”).

Гэтая сустрэча  пакінула цёплыя ўспаміны ў нашых сэрцах.  І ў кнізе памятных сустрэч Таццяна  напісала пажаданне  для ўсіх гімназістаў:  “Няхай вашым дэвізам па жыцці будзе чатырохрадкоўе  Ларысы Геніюш:

"Адзінай думкі не зракуся

І сэрца мне не задрыжыць.

Як жыць, дык жыць для Беларусі.

А без яе зусім не жыць.”

Бібліятэкар  гімназіі Клеўжыц Марыя Андрэеўна.