Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2015

Памяці У.І. Нядзведскага прысвячаецца ...

16 кастрычніка па традыцыі ў гімназіі прайшоў Дзень памяці беларускага пісьменніка Уладзіслава Іосіфавіча Нядзведскага, чыё імя носіць наша навучальная  ўстанова з 2005 года.

Як і заўжды, у гэты дзень гасцямі гімназіі сталі тыя, для каго літаратурная творчасць з'яўляецца галоўным сэнсам і справай жыцця, хто добра знаёмы са спадчынай Уладзіслава Нядзведскага: беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Законнікаў, Анатоль Мікалаевіч Зэкаў, Уладзімір Вікенцьевіч Мароз, лунінецкі паэт і краязнаўца Сцяпан Паўлавіч  Нефідовіч, лунінецкія літаратары Вадзім Вітальевіч Жылко і Мікалай Антонавіч Ільючык

Навучэнцы, педагогі і госці гімназіі ўспомнілі асобныя старонкі з жыцця і творчасці пісьменніка-земляка падчас літаратурнай гасцёўні «Памяці  У.І. Нядзведскага прысвячаецца ... », чыталі вершы і выконвалі песні на словы аўтара. Лепшым навучэнцам, якія спрабуюць сябе ў творчай літаратурнай дзейнасці, былі ўручаны ў гэты дзень Граматы і памятныя сувеніры: Ерэмеевіч Анастасіі, вучаніцы 10 класа, Арыновіч Анастасіі і Насовіч Аліне, вучаніцам 8 класа. 

Такая творчая сустрэча дала магчымасць усім насалодзіцца цудоўнымі гукамі роднай беларускай мовы, пазнаёміцца ​​з новымі творчымі знаходкамі і дасягненнямі пісьменнікаў, набыць іх кнігі з аўтографамі аўтараў.