Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 17 па 23 верасня ў гімназіі, як і ва ўсіх установах адукацыі краіны, прайшоў Тыдзень роднай мовы, які меў сваёй мэтай выхаванне ў моладзі любові і павагі да нацыянальнай культуры, гісторыі, мовы, літаратуры. Кожны дзень быў прысвечаны вызначанаму аспекту і меў сваю тэму.

Дзень 17 верасня меў сімвалічную назву “Родная мова з’яднае нас”. У гэты дзень вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, вучні 6 класа – у гарадскім мерапрыемстве: квэст-гульні "Нас радніць векавая гісторыя", а вучні 9 класа зладзілі экскурсію па гістарычных памятных мясцінах горада.

Тэмай 19 верасня сталі словыАлеся Разанава “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты – мова”. Арганізацыя ў бібліятэцы гімназіі і вучэбных кабінетах тэматычных кніжных выстаў, прысвечанах знакамітым землякам “Майстры слова”, вучэбнай лггаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”, падрыхтоўка інфармацыйных плакатаў, прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” садзейнічалі не толькі ўключэнню вучняў у актыўную творчую дзейнасць, але і тэматычнаму афармленню гімназіі, стварэнню асаблівай атмасферы.

20 верасня,як і ў кожны трэці аўторак месяца,у гімназііпрайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Тэмай дня сталі словы Ніла Гілевіча “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”. Аб значэнні роднай мовы ў культуры i мастацтве гімназісты змаглі даведацца падчас квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа” для вучняў 1-4 класаў, наведвання  літаратурнай залы музея гімназіі, прысвечанай У.І.Нядзведскаму, анлайн-акцыі ‘‘Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў), арганізаванай для вучняў 8-11 класаў. Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” прадэманстраваў кулінарныя здольнасці дзяцей і дарослых. Мерапрыемства стала не толькі цікавым, але і вельмі “смачным”.

21 верасня было прысвечана тэме “За што я люблю родную зямлю” і прайшло пад дэвізам “Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці гавару” (С.Грахоўскі). У гэты дзень прайшлі тэматычныя класныя гадзіны “Беларусь – мая старонка”, флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы...” сярод вучняў 8-9 класаў, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” для 10-11 класаў, анлайн-марафон “Мова родная – мова модная”, падчас якога аматары музыкі мелі магчымасць атрымаць асалоду ад беларускіх песень у выкананні славутых вакальных "зорак" гімназіі Міхайліны і Златы Хвесюк.

22 верасня было прысвечана тэме літаратуры як люстэрку беларускай мовы. Словы Янкі Сіпакова “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” надалі дню асаблівую тэматыку. Для вучняў 1-11 класаў прайшла адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” ў выкананні навучэнцаў-пераможцаў раённых і абласных конкурсаў чытальнікаў і юных аўтараў, арганізавана выстава кніг з аўтографамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія ў розныя гады былі гасцямі гімназіі. 

Дзень 23 верасня падкрэсліў ролю і месца роднай мовы ў галіне навукі. Дэвізам дня сталі словы В.Каваленка “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет...”. У гэты дзень адбыліся прэзентацыя работ гімназістаў даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы i літаратуры, і прэзентацыя публікацый метадычных матэрыялаў педагогаў гімназіі па пытаннях методыкі і практыкі выкладання дадзеных вучэбных прадметаў.    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Грэбень Таццяна Канстанцінаўна, удзельнік раённага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік Года - 2019", правяла для калег майстар-клас “Інтэрактыўныя метады і прыёмы навучання як сродак актывізацыі ўнутранай матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы”. 

У цэлым Тыдзень прайшоў у цудоўнай атмасферы свету, дабра і натхнення для далейшага вывучэння роднай мовы, садзейнічаў фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў, выхаванню іх патрыятызму і грамадзянскасці.