2 лістапада вучні Мікашэвіцкай гімназіі ім.У.І.Нядзведскага наведалі музей знакамітага партызанскага камандзіра, Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа ў вёсцы Хорастава. Экскурсія прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.





