Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.10.2024

Традыцыйная літаратурная гасцёўня ў гонар памяці У.І.Нядзведскага

17 кастрычніка 2024 года ў сценах Мікашэвіцкай гімназіі ім.У.І.Нядзведскага адбылася традыцыйная літаратурная гасцёўня ў гонар памяці У.І.Нядзведскага, чыё імя носіць установа адукацыі з 2005 года.
        Вядучыя мерапрыемства вучні 11 класа Пернач Сафія і Альгамец Мікіта нагадалі ўсім асноўныя старонкі біяграфіі пісьменніка-земляка. Біяграфічныя звесткі пра творцу дапоўнілі вершы Уладзіслава Іосіфавіча ў выкананні навучэнцаў гімназіі. Гледачы асабліва цёпла ўспрынялі песні на словы У.Нядзведскага, якія выканалі вучні Дзічкоўскі Максім і Заначкіна Аляксандра. Па добрай традыцыі, навучэнцы, якія праявілі сябе ў літаратурнай творчасці, былі ўзнагароджаны граматамі. У гэтым навучальным годзе граматамі гімназіі былі адзначаны Юрашэвіч Ганна і Сыцько Агата. 
         Традыцыйна ў гэты дзень гімназія прымала гасцей. У гэтым годзе да нас завіталі: краязнаўца, член Саюза пісьменнікаў Таццяна Васільеўна Канапацкая; пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Андрэй Мазько; старшыня прафкама лакамытыўнага дэпо г.Лунінца Аляксандр Матор; член клуба «Паэтычная глыбінка», удзельнік паэтычнай студыі «Литературная провинция» Алена Кудач. Вялікую ўдзячнасць усім гасцям за праяўленую ўвагу да мерапрыемства выказала дырэктар гімназіі Наталля Анатольеўна Стральчэня.