Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Місія, мэты і задачы

Місія, мэты і задачы

На аснове дзеючага Статута Дзяржаўнаяустанова адукацыі «Мікашэвіцкая гімназія імя У.І. Нядзведскага» з'яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае рэалізацыю дзяржаўных патрабаванняў да адукацыі ў спалучэнні з павышаным узроўнем навучання, шырокай гуманітарнай і агульнакультурнай падрыхтоўкай навучэнцаў, развіццём іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей.

Місіяй гімназіі як установы агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнай сістэме адукацыі на дадзеным этапе з'яўляецца прадастаўленне максімальна шырокага поля магчымасцей найбольшай колькасці навучэнцаў, арыентаваных на высокі ўзровень адукацыі, выхавання і развіцця. Асноўнай умовай паспяховасці яе выканання з'яўляецца спалучэнне высокага педагагічнага прафесіяналізму педагогаў і унутранай адукацыйнай матывацыі гімназістаў. Першае забяспечваецца за кошт пабудовы гуманістычнай, дзейнаснай, навуковай сістэмы развіцця педагагічнага калектыву. Другое – закошт арыентацыі ва ўзаемадзеянні з навучэнцамі не на перадачу ведаў і сацыяльнага вопыту, а на развіццё асобы гімназіста, яго здольнасці самастойна ставіць навучальныя мэты, праектаваць шляхі іх рэалізацыі, кантраляваць і ацэньваць свае дасягненні. Гэта павінна забяспечыць фармаванне ў моладзі ўмення вучыцца ва ўмовах бесперапыннасці і пераемнасці адукацыі. 

Гімназія ставіць перад сабой мэту

1) для грамадства: выхаванне сапраўднага грамадзяніна сваёй Айчыны; фарміраванне і развіццё якасцей асобы, якія адпавядаюць патрабаванням інфармацыйнага грамадства, інавацыйнай эканомікі, задачам пабудовы дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці на аснове талерантнасці і дыялогу культур; падрыхтоўка выпускніка, які разглядае бесперапынную адукацыю як неад'емную частку жыцця паспяховага і мэтанакіраванага чалавека;

2) для навучэнцаў: выхаванне асобы, якая валодае здольнасцю самастойна думаць, здабываць і прымяняць веды, дакладна планаваць свае дзеянні і несці адказнасць за іх, эфектыўна супрацоўнічаць у калектыве; забеспячэнне разнастайнасці індывідуальных адукацыйных траекторый і індывідуальнага развіцця кожнага навучэнца, якія забяспечваюць рост яго творчага патэнцыялу і пазнавальных матываў, пашырэнне зоны бліжэйшага развіцця;

3) для педагогаў: удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз асваенне новых прафесійных уменняў праектавання адукацыйнага працэсу і яго ажыццяўлення на аснове сучасных развіваючых тэхналогій, стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і задавальнення патрэбнасці ў самаразвіцці і самаадукацыі;

4) для бацькоў: прызнанне вырашальнай ролі зместу адукацыі і спосабаў арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, навучальнага супрацоўніцтва і сацыяльнага партнёрства гімназіі і бацькоўскай грамадскасці ў дасягненні сацыяльна жаданага ўзроўню (выніку) асобаснага і пазнавальнага развіцця навучэнцаў.

Стратэгічная мэта адукацыйнай дзейнасці – развіццё інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя гімназіі, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для ўсебаковага развіцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, забеспячэння якасці адукацыі, фармавання сістэмы пераемнасці і бесперапыннасці адукацыі, індывідуальнага суправаджэння адукацыйнай дзейнасці з улікам сацыяльнай замовы грамадства і дзяржавы.

Мэта работы педагагічнага калектыву ў 2022/2023 навучальным годзе – рэалізацыя адукацыйнага патэнцыялу гімназіі па забеспячэнні высокай якасці адукацыі, задавальненню адукацыйных запытаў, развіццю і самаразвіццю асобы вучня і педагога ва ўмовах адаптыўнай сістэмы навучання.

Задачы:

Забяспечыць павышэнне якасці адукацыі, развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання на аснове рэалізацыі індывідуальнага і дыферэнцыраванага падыходаў у навучанні, эфектыўнага кіравання самастойнай пазнавальнай дзейнасцю навучэнцаў.

Садзейнічаць фарміраванню грамадзянскіх якасцей і патрыятычных пачуццяў навучэнцаў, развіццю сацыяльна сталай, творчай асобы, засваенню вучнямі гуманістычных каштоўнасцей, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.

Удасканальваць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў ва ўмовах пабудовы адаптыўнай сістэмы навучання.

Садзейнічаць развіццю інфармацыйна-адукацыйнай прасторы гімназіі і забеспячэнню бяспечных умоў адукацыйнага працэсу праз умацаванне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.